Дні Гарадоў

Адзіным з флагманскіх праектаў GFPS-Polskaз’яўляецца навукова-культурны семінар Дні Гарадоў. Мэтай арганізацыі гэтага цыклічнага праекта з’яўляецца жаданне пазнаёміць нашых стыпендыятаў з нямецка-польскім студэнцкім асяроддзем, а таксама інтэграцыя удзельнікаў стыпендыяльнай праграмы з членамі сям’і GFPS ужо на самым пачатку знаходжання ў Польшчы. Кожны раз Дні гарадоў праводзяцца ў іншым месцы, каб нямецкія і беларускія навукоўцы маглі атрымаць больш шырокую перспектыву на разнастайную гісторыю і характары польскіх гарадоў. У пачатку кожнага семестра наша партнёрская асацыяцыя GFPSe.V.таксама арганізоўвае семінар Städtetag, які ўяўляе сабой эквівалент польскіх Дзён Гарадоў.