Форум ГФПС “Вроцлаў – мост да міжнароднага сяброўства”
Сёлета разам з Мясцовай Групай Вроцлаў мы шчыра запрашаем вас на чарговы Форума ГФПС. Ён адбудзецца ў сталіцы Ніжняй Сілезіі пад лозунгам: Вроцлаў – мост да міжнароднага сяброўства, 6-9 ліпеня 2017.
Вядучай тэмай Форума будзе: Вроцлаў, сталіца Ніжняй Сілезіі, як месца дыялогу і адкрытасці. Мы хочам звярнуцца да багатай гісторыі і шматкультурнай традыцыі рэгіёна. Удзельнікі будуць мець магчымасць даведацца пра гэты вылучны горад, адкрыць хароствы Тумскай Выспы і абмяняцца досведам у міжнародным грамадстве.
На нашай сустрэчы стыпендыяты з Польшчы, Германіі, Чэхіі і Беларусі прадставяць свае праекты, якія яны ажыццявілі падчас семестравага знаходжання. Сярод прапанаваных тэм будзе хапаць тэм, датычных польска-нямецкіх адносін.
Мы цешымся сутрэчы ў міжнародным коле і творчым дыскусіям!
Тэрмін падачы заявак: 18.06.2017
Кошт удзелу ў Форуме:
– стыпендыяты і чальцы кіраўніцтва ГФПС – адсутнасць аплаты
– чальцы ГФПС-Польшча – 45 польскіх злотых
– чальцы ГФПС e.V. – 60 польскіх злотых
– не чальцы – 70 польскіх злотых
Удзел у прэзентацыях у дзень 07.07 – дармовы
Tłumaczenie: Maria Kołb