Стыпендыі для беларусаў у Польшчы

Стыпендыяльная праграма маладзёжнай арганізацыі GFPS-Polska для беларускіх студэнтаў і дактарантаў на польскіх універсітэтах або навукова-культурных работнікаў у польскіх установах

Тэрмін падачы заявак
26 кастрычніка, 23:59

Стыпендыя GFPS прапануе:

  • штомесячную стыпендыю ў памеры 2500 злотых;
  • 5-месячнае знаходжанне і рэалізацыю ўласнага навуковага ці культурнага праекта;
  • апеку і падтрымку з боку мясцовага прадстаўніцтва GFPS-Polska;
  • удзел у двух семінарах: „Dnia Miast” і „Forum” (у Польшчы, Германіі або Чэхіі).

Хто можа падаваць заяўкі?

  • грамадзяне Беларусі, якія ўжо жывуць у Польшчы і:
    • навучаюцца на дзённай форме ў польскім універсітэце; або
    • працуюць як навуковыя супрацоўнікі ці культурныя дзеячы ў польскіх або беларускіх установах.
  • кандыдаты з добрым валоданнем польскай мовай,
  • неабыякавыя да грамадскага жыцця і цікавяцца еўрапейскай ідэяй.

Працэс адбору складаецца з двух этапаў:

  • фармальная і змястоўная ацэнка заявак;
  • сумоўе (прыблізна ў сярэдзіне лістапада, на польскай мове) праз Google Meet з кандыдатамі, чые заяўкі атрымалі высокую ацэнку на першым этапе адбору.

Неабходныя дакументы

З верасня 2025 года мы прымаем заяўкі толькі анлайн праз Панэль Кандыдата GFPS: https://sites.google.com/gfps.pl/nowy-kandydat.

Частыя пытанні

Запрашаем па спасылцы: https://docs.google.com/document/d/1lbH1gpEcswdif9CXhn-bZR_7anVAztinbSh9kvnYcxs/edit?usp=sharing.


Прыклад стыпендыяльнай заяўкі (аўтаматычна згенераванай пасля запаўнення заяўкі ў анлайн-сістэме): асноўныя даныя, матывацыя і навуковы праект.

Партнери GFPS