Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на летнi семест 2020/2021 навучальнага года (люты – чэрвень 2021).
Дзве стыпендыі для студэнтаў з Беларусі на побыт у Польшчы – прыём заявак да 15.11.2020.
Стыпендыя GFPS прапануе:
- 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
- магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
- магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
- апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
- удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы
- стыпендыю памерам 1600 злотых кожны месяц;
- сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё
Неабходны набор дакументаў:
- запоўненую анкету;
- матывацыйны ліст на польскай мове (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);
- план побыту ў Польшчы на польскай мове, які ўтрымлівае апісанне праекту, для удзелу у стыпендыяльнай праграме (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);
- даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала падчас усяго тэрміна навучання альбо копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;
- сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы на ўзроўні, які дазваляе свабодную камунікацыю;
Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе!
Прыём заявак доўжыцца да 15.11.2020.
Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас:
Размовы з кандыдатамi будуць адбывацца па скайпе у лiстападзе-снежнi. Таксама рэкамендуем вам азнаёміцца з правіламі, якія датычаць Стыпендыяльнай праграмы GFPS-Polska.
Стыпендыяльная праграма ў Польшчы для двух студэнтаў з Беларусі, рэалізаваная дзякуючы падтрымцы Фундацыі Польска-Нямецкага супрацоўніцтва.